Конкурсы



 Умовы правядзення раённага конкурсу
на стварэнне лепшага інавацыйнага праекта
«Кніга. Бібліятэка. Моладзь.»

1. Мэты і задачы конкурсу

1.1.Мэта конкурсу: Стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі, фарміраванне дзелавой актыўнасці, развіццё лідарскіх якасцей, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці.

1.2. Задачы Конкурсу:
- выяўленне і падтрымка лепшых праектаў, накіраваных на рашэнне праблем у сферы адукацыі, культуры, мастацтва, грамадскага жыцця, аховы здароўя, экалогіі і інш.;
- фарміраванне навыкаў праектнай дзейнасці;
- набыццё ведаў і фарміраванне навыкаў, неабходных для паспяховага ўдзелу моладзі ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў;
- стварэнне ўмоў для раскрыцця арганізатарскага патэнцыялу і асабістага росту лідэраў моладзі;
- фарміраванне прадстаўлення аб паспяховай ініцыятыве, магчымасці яе рэалізацыі ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы;

2. Арганізацыя і ўмовы конкурсу

2.1 У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі бібліятэк ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
2.2 Конкурс праводзіцца з 10 студзеня па 10 красавіка 2021 года;
2.3 Матэрыялы конкурсу прадстаўляюцца ў друкаваным і абавязкова – ў электронным выглядзе;
2.4 На конкурс прымаюцца праекты, напісаныя на рускай або беларускай мовах.

3. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу

3.1 Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў маі 2021 года;
3.2 Сістэма ўзнагарод і заахвочванняў:
- па выніках конкурсу журы выбірае 3-х галоўных пераможцаў, якія атрымліваюць Дыпломы I, II, III ступені і грашовае ўзнагароджванне:

1-е месца – 50 рублёў;
2-е месца – 40 рублёў;
3-е месца – 30 рублёў





 Умовы правядзення раённага конкурсу
на стварэнне лепшай віртуальнай
выставы да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў
«Шчырым радком падзялюся»

1.Мэты і задачы конкурсу

1.1 Мэта конкурсу: павышэнне кваліфікацыі і раскрыццё творчага патэнцыялу работнікаў бібліятэк.

1.2 задачы конкурсу:
- стварэнне станоўчага іміджу бібліятэкі сярод чытачоў;
- абмен вопытам стварэння віртуальных выстаў;
- стымуляванне прафесійнага і творчага майстэрства бібліятэкараў.

2. Арганізацыя і ўмовы конкурсу

2.1 У конкурсе могуць прыняць удзел супрацоўнікі бібліятэк ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
2.2 Конкурс праводзіцца з 10 студзеня па 10 лістапада 2021 г.;
2.3 На конкурс ад бібліятэкі прымаецца 1 альбо некалькі работ на беларускай мове;
2.4 Конкурсныя работы прадастаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава па раней вызначаных тэрмінах.
2.5 Аўтарскія правы:
- арганізатары гарантуюць удзельнікам захаванне аўтарскіх правоў;
- аўтар прадастаўляе арганізатарам конкурсу права размяшчэння працы на сайце бібліятэкі.

3. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу

3.1 Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў снежні 2021 года.
3.2 Сістэма ўзнагарод і заахвочванняў:
- па выніках конкурсу журы выбірае 3-х галоўных пераможцаў, якія атрымліваюць Дыпломы I, II, III ступені і грашовае ўзнагароджванне:

1-е месца – 50 рублёў;
2-е месца – 40 рублёў;
3- месца – 30 рублёў.