3 Декабря 2018
1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам


У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у бібліятэках сістэмы былі арганізаваны тэматычныя выставы, прайшлі прафілактычныя акцыі і гутаркі.

1 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы была арганізавана выстава “Моладзь супраць СНІДу”. На працягу дня з юнымі чытачамі праводзіліся гутаркі, кожнаму з іх былі ўручаны памяткі, у якіх змешчана важная інфармацыя аб смяротным вірусе.

Моладзь супраць СНІДу.jpg Моладзь супраць СНІДу.jpg
















У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава для вучняў 7-га класа СШ №1 прайшло мерапрыемства “У будучыню без СНІДу. Рабяты даведаліся, чым небяспечна гэтая хвароба і як сябе засцерагчы ад яе, адказвалі на пытанні віктарыны. Да гэтай даты ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава СНІД – пагроза чалавецтву. Напрыканцы сустрэчы кожны з гасцей атрымаў інфармацыйны буклет.

У будучыню без СНІДу.jpg У будучыню без СНІДу.jpg

У будучыню без СНІДу.jpg



Возврат к списку