Версия для слабовидящих 

19 октября 2026
80 гадоў. Бібліятэка ў нашых сэрцах


16 кастрычніка цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава адзначыла 80-гадовы юбілей. Святочнае мерапрыемства прайшло ў кінатэатры “Маладосць”.

Павіншаваць бібліятэку з юбілейным днём нараджэння і ўзнагародзіць супрацоўнікаў прыйшла загадчык Сектара культуры Ганцавіцкага райвыканкама Вольга Уладзіміраўна Быковіч. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнулася дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч і ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым супрацоўнікам установы.

Раздзяліць святочны настрой завіталі калегі з суседніх раёнаў: Вольга Анатольеўна Пляшэвіч, Алена Васільеўна Кішкевіч, Таццяна Аляксандраўна Рудкоўская. Павіншаваць бібліятэку прыйшла дачка знакамітага земляка і пісьменніка Васіля Праскурава, чыё імя носіць раённая бібліятэка, Таццяна Васільеўна Плотка. Віншаванні ў адрас бібліятэкі былі дасланы ад імя Васіля Ігаравіча Мацвеева, першага намесніка генеральнага дырэктара УП “БелТа”.

Свае цёплыя словы і віншавані адрасавалі кіраўнікі ўстаноў культуры і надзейныя сябры бібліятэкі, а таксама мясцовыя літаратары.  Да віншаванняў далучыліся кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь”, старшыня Ганцавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Вялікая ўвага была нададзена ганаровым гасцям мерапрыемства – ветэранам працы, якія стаялі ля вытокаў бібліятэчнай справы ў нашым раёне. Не засталіся без увагі і чытачы бібліятэкі. Самыя актыўныя з іх атрымалі ўзнагароды ад дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава Алы Уладзіміраўны Хваль.

Урачыстым момантам стала вынясенне юбілейнага торта. Госці сустрэлі яго гучнымі апладысментамі, а работнікі раённай бібліятэкі загадалі заветныя жаданні і задзьмулі свечкі.


изображение_viber_2026-10-19_08-47-09-386.jpgизображение_viber_2026-10-19_08-47-14-731.jpgизображение_viber_2026-10-19_08-51-10-070.jpg

IMG_7911.JPG

изображение_viber_2026-10-19_08-51-11-407.jpg 

IMG_7891.JPG

 изображение_viber_2026-10-19_08-51-15-418.jpg

Юбілей бібліятэкі.JPG

IMG_8003.JPG

Юбілей бібліятэкі.JPG

изображение_viber_2026-10-19_08-51-12-615.jpgЮбілей бібліятэкі.JPGизображение_viber_2026-10-19_08-51-18-916.jpg

изображение_viber_2026-10-19_08-51-18-053.jpg 

 Юбілей бібліятэкі.JPG

 изображение_viber_2026-10-19_08-52-22-453.jpg

изображение_viber_2026-10-19_08-52-21-522.jpg

Юбілей бібліятэкі.JPG






Возврат к списку