11 сентября 2023
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі"
У час святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі - 2023” была арганізавана бібліятэчная пляцоўка, на якой прадстаўлена выставачная экспазіцыя “Славім хлеб і святло нашых дзён”. На выставе былі сабраны змястоўныя дасье з летапісамі і фотаматэрыяламі пра станаўленне і развіццё калгаснага жыцця ў раёне. Жыхары і госці горада знаёміліся з матэрыяламі, дзякавалі бібліятэкараў за добрую справу – збор краязнаўчых матэрыялаў пра калгасы і калгаснікаў, шукалі на фотаздымках знаёмыя твары і радаваліся, калі знаходзілі фота блізкіх людзей. На памяць бібліятэкары падрыхтавалі наведвальнікам выставы сувенір, як сімвал свята.