25 Июня 2020
Александрына


Прапануем вашай увазе раман беларускага пісьменніка Аляксандра Афяроўскага “Александрына”.

Галоўную гераіню рамана завуць Александрынай. Чытач разам з маладой, нявопытнай дзяўчынай пройдзе па дарогах, што вызначаны ёй лёсам. Александрыну напаткалі даволі складаныя сітуацыі, таму што з-за няўдачы першага нязбытнага кахання яна пакінула бацькоўскую сям’ю і пачала самастойны жыццёвы шлях, які напоўнены нечаканымі калізіямі, падзеямі, сутыкненнямі людскіх характараў. 
Сюжэт твора даволі дынамічны, напружаны, псіхалагічны завостраны.

Атрымаць кнігу ў часовае карыстанне Вы можаце ў:

цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф.Праскурава;
раённай дзіцячай бібліятэцы;
гарадской бібліятэцы;
Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы;
Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэцы;
Кукаўскай сельскай бібліятэцы;
Люсінскай сельскай бібліятэцы;
Малькавіцкай бібліятэцы-музеі;
Хатыніцкай сельскай бібліятэцы;
Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы.

Александрына.jpg

Возврат к списку