17 Сентября 2018
Асалода дакрануцца да сапраўднага мастацтва


У рамках бібліятэчнага праекта “Жыццё – творчасць, творчасць – жыццё” у чытальнай зале раённай бібліятэкі арганізавана творчая выстава работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Разнастайныя вырабы: дамавічкі, шкатулкі, падстаўкі для ручак, віншавальныя паштоўкі захапляюць сваёй прыгажосцю, акуратнасцю і нават нейкаю загадкавасцю. Бачна, што ў кожную работу майстры ўклалі не толькі сваё ўменне, але і душу. Добрыя, таленавітыя рукі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ствараюць вырабы, якія радуюць акружаючых. Дзякуй умельцам за асалоду дакрануцца да сапраўднага мастацтва.
выстава.jpg

Возврат к списку