10 Июля 2019
Бібліятэчныя госці


9 ліпеня ў раённую дзіцячую бібліятэку завіталі госці з Малдовы - рабяты, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры "Лідэр". Для іх была арганізавана экскурсія па бібліятэцы, пад час якой  дзеці пазнаёміліся з тэматычнымі выставамі, прымеркаванымі да года малой Радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узорны лялечны тэатр "Усмешка" выступіў з пастаноўкай "Чорны, калматы, ды рагаты" па творах Алеся Каско. З экспанатамі і традыцыямі беларусаў  наведвальнікі пазнаёміліся ў краязнаўчым пакоі “Хата з матчынай душой”.

 Экскурсія ў бібліятэку.jpg
 Экскурсія ў бібліятэку.jpg
 Экскурсія ў бібліятэку.jpg
 Экскурсія ў бібліятэку.jpg

Возврат к списку