1 Апреля 2019
Бацькаўшчына светлая мая


Часопіс "Маладосць" сумесна з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё арганізаваў праект-конкурс "Бацькаўшчына светлая мая", прысвечаны Году малой радзімы. Праект-конкурс праходзіць на працягу года — з 1 кастрычніка 2018 года да 1 верасня 2019 года.
За люты ў рэдакцыю паступіла 116 мастацкіх твораў ад 39 аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 11 аўтараў. Адным з іх з'яўляецца наша зямлячка Аксана Карповіч, загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі. Яе верш пра маленькую радзіму стаў лепшым у намінацыі "Паэзія". Як адзначыў беларускі пісьменнік Мікола Мятліцкі: "Верш вылучаецца прастатой, але не спрошчанасцю, таму і атрымаўся ў аўтара духоўна насычаны, падсвечаны пачуццём любові да роднага, існага, глыбокімі чалавечымі перажываннямі за сыходны лёс роднае вёскі Шашкі".

 Віншуем Аксану Уладзіміраўну з добрым вынікам!

Возврат к списку