10 мая 2024
Беларусь памятае...
9 мая Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава і Ганцавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка прынялі ўдзел у раённым свяце, прымеркаваным да Дня Перамогі, якое адбылося ва ўрочышчы Горкі. Была прадстаўлена выстава "Беларусь памятае", экспазіцыя "1945", дзе можна было пазнаёміцца з атрыбутыкай ваенных часоў і зрабіць фотаздымак на памяць. На экспазіцыі "Ганцаўшчына памятае" змяшчаліся фотаздымкі з мітынгаў розных гадоў, якія праходзілі ў Ганцавічах у дзень Перамогі. Маленькія наведвальнікі мелі магчымасць размаляваць раскраску з малюнкам ваеннай тэматыкі і адгадаць крыжаванку.