4 Июля 2019
Беларусь у маім сэрцы


3 ліпеня, пад час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ЦРБ імя В.Ф. Праскурава і раённая дзіцячая бібліятэка для жыхароў і гасцей горада Ганцавічы арганізавалі бібліясвята “Беларусь у маім сэрцы”. 
Наведвальнікі бібліятэкі маглі паўдзельнічаць у конкурсе "Старая кніга" (на самую старую кнігу, якая захавалася ў сям'і),  пазнаёміцца з выставай творчых работ Валянціны Дзікляевай, наведаць літаратурна-краязнаўчы цэнтр "Ганцаўшчына літаратурная", прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі "Баявыя прыпасы" і акцыі "Чытаем вершы пра вайну", віктарыне "Ганцаўшчына і час", буккросінгу "Кніга ваеннай пары", зрабіць фотаздымак на памяць у імправізаванай фотазоне "Незабыўны 44-ты...". 
У гэты святочны дзень бібліятэка рада была вітаць дэлегацыю з Малдовы, якая наведалася на Ганцаўшчыну з сяброўскім візітам.

 Выстава "Жывуць старыя кнігі".JPG

Віктарына "Ганцаўшчына  і час".JPG
 Фотазона "Незабыўны 44-ты...".JPG
 Госці з Малдовы.JPG
 

Возврат к списку