27 апреля 2026
Борьба с невидимым врагом
Да 40-годдзя з дня Чарнобыльскай трагедыі ў Ганцавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла экалагічная гадзіна "Борьба с невидимым врагом". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення назвы горада Чарнобыль і даведаліся, што такое атамная электрастанцыя. Асаблівая ўвага была нададзена прынцыпам працы мірнага атама і мерам бяспекі, якія выконваюцца на сучасных станцыях для прадухілення аварый. Школьнікі абмеркавалі пытанне ўплыву радыяцыі на жывыя арганізмы - чалавека і жывёл, даведаліся аб экалагічных наступствах катастрофы для навакольнага асяроддзя, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне.




