25 Апреля 2018
Чарнобыль. Боль. Памяць.
26 красавіка 1986 года стала чорнай датай для мільёнаў людзей і соцень тысяч сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтага моманту іх жыццё падзялілася на два этапы: да выбуху і пасля яго.
Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула незагойную рану на беларускай зямлі. З карты краіны назаўсёды зніклі 430 населеных пунктаў, у ліку пацярпеўшых апынуўся 21 раён. Маштабы катастрофы значныя: тысячы квадратных метраў забруджаных земляў, мноства скалечаных лёсаў, тысячы дачасна пайшоўшых з жыцця…
Дзень чарнобыльскай трагедыі - дзень памяці аб тых, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі і даніна тым, хто быў вымушаны пакінуць родныя мясціны з-за забруджанасці радыёнуклідамі, стаць перасяленцам, назаўсёды захаваўшы ў душы памяць аб мілых сэрцу мясцінах.
Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках раёна арганізаваны кніжна-часопісныя выставы і сталы інфармацыі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэкі і пазнаёміцца з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставах.
