23 Февраля 2018
Чароўныя гукі роднай мовы


Да Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся турнір знаўцаў беларускай мовы “Чароўныя гукі роднай мовы”. Пазнаёміўшыся з гісторыяй святкавання гэтага дня, падчас размовы пра вусную народную творчасць, рабяты спаборнічалі ў ведах народных традыцый. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, злучалі пачатак і канец прыказак, прагаворвалі скарагаворкі, пазнавалі казкі па пачатку. Кожны з іх атрымаў на памяць рукавічку-закладку, а мацнейшыя былі ўзнагароджаны прызамі. Цікавым і пазнавальным для дзяцей засталося наведванне краязнаўчага пакоя “Хаты з матчынай душой”.


DSC_0002.JPG

DSC_0012.JPG

DSC_1050.JPG


Возврат к списку