23 Марта 2018
75-годдзе Хатынскай трагедыі



22 сакавіка 1943 года фашыстамі была спалена вёска Хатынь. Бібліятэкі сістэмы падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай жалобнай даце.



Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Праскурава сумесна з гарадскім Домам культуры арганізавалі вечар-рэквіем “Чорны снег”. Вялікая зала Дома культуры сабрала гледачоў розных узростаў - людзей старэйшага пакалення, падлеткаў і моладзь. На сцэне ў інсцэніраванай форме мільгалі эпізоды той страшнай трагедыі, гучалі песні і вершы, прысвечаныя Хатыні і ўсім вёскам, спаленым у гады вайны.


 Чорны снег.JPG
 Чорны снег.JPG
 Чорны снег.JPG
Чорны снег.JPG
 Чорны снег.JPG
Чорны снег.JPG
Чорны снег.JPG
Чорны снег.JPG
Чорны снег.JPG








































































































































































































Фота з архіва рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе".


Раённая дзіцячая бібліятэка сумесна з СШ № 3 арганізавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Помнім боль твой, Хатынь!”. Вучні 7-га “А” класа здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”, даведаліся пра трагічны лёс вёскі і аб тым, што адбывалася ў гады вайны на Ганцаўшчыне. Успамінамі сваіх родных аб тых жудасных гадах падзяліліся Валянціна Амельяновіч і Юлія Чумакова. Памяць аб ахвярах вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.

РДБ.jpg














Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня Хатынскай трагедыі прайшлі ва ўсіх бібліятэчных установах раёна.

Ганцавіцкая сельская бібліятэка.JPG

Люсінская сельская бібліятэка.JPG

Хатыніцкая сельская бібліятэка.JPG