30 августа 2023
Да Дня ведаў
Да Дня ведаў работнікі ДУК "Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" сабралі для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў агр. Агарэвічы падарунак, з дапамогай якога папоўняцца школьныя ранцы дзяцей сшыткамі, дзённікамі, альбомамі для малявання і г.д. Добрая справа бібліятэкараў - невялікая падтрымка для дзяцей перад заняткамі ў школе.