Версия для слабовидящих 

5 ноября 2018
Дакрануцца да вечнасці


3 лістапада ў Кукаўскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Вартыя памяці людской..”, дзе змешчаны артыкулы бібліятэкараў пра людзей, якія ў свой час жылі і працавалі на ганцавіцкай зямлі. Вечар-успамін “Дакрануцца да вечнасці” быў прысвечаны Івану Паўлавічу Бобка, былому дырэктару Кукаўскай СШ. Прагучалі ўспаміны людзей, якім пашчасціла быць знаёмымі з гэтым чалавекам, працаваць і сябраваць з ім. Словы захаплення і ўдзячнасці выказалі вучні, калегі і родныя. Падчас сустрэчы гучалі песні ў выкананні работнікаў Кукаўскага СДК. 
Да мерапрыемства была наладжана выстава на якой былі прадстаўлены асабістыя рэчы Івана Паўлавіча: фотаздымкі, ганаровыя граматы, медалі, рукапісы і інш.

Кукаўская СБ.jpg
Кукаўская СБ.JPG

Возврат к списку