10 Мая 2018
Дарогі мужнасці і славы землякоў


8 мая ў Любашаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок памяці “Дарогі мужнасці і славы землякоў”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2-4 класаў Любашаўскай пачатковай школы. Рабяты чыталі вершы, прысвечаныя Перамозе і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, слухалі песні ваенных гадоў, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі “Ніколі не забудзем”, здзейснілі завочнае падарожжа да помнікаў і абеліскаў  Ганцаўшчыны.  На сустрэчу з падлеткамі  прыйшла мясцовая паэтка Валянціна Тарановіч, дачка ветэрана Другой сусветнай вайны, якая расказала пра свайго бацьку, пра цяжкасці, якія пераадольвала іх сям'я ў пасляваенны перыяд. Да мерапрыемства была  падрыхтавана кніжная выстава “Старонкамі вайны” і рэкамендэцыйныя спісы літаратуры “Твои ровесники на войне”.

Урок памяці.JPG
 Урок памяці.JPG

Возврат к списку