24 Сентября 2018
Дажынкі - 2018


15 верасня, пад час святкавання ў вёсцы Хатынічы раённага мерапрыемства “Дажынкі-2018”, Хатыніцкая сельская бібліятэка арганізавала выставу-панараму “Люблю цябе, бацькоўскі кут!” і творчую выставу Аляксандра Свірыда “Майстэрства ў дрэве”. У гэты ж дзень бібліятэчныя работнікі адзначалі Дзень бібліятэк. Неўзабаве бібліятэку наведала знакамітая госця - Вікторыя Алешка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і ўдзельніца раённага свята хлебаробаў. Яна павіншавала бібліятэкараў з прафесійным святам. Аб сустрэчы з вядомай артысткай засталіся добрыя цёплыя ўспаміны і фотаздымкі на памяць.

Вікторыя Алешка.JPG
Выстава-панарама.JPG
Выстава.JPG
Выстава.JPG

Возврат к списку