3 Марта 2018
Духоўнае падарожжа


З праваслаўнымі святынямі Ганцаўшчыны пазнаёміліся рабяты школы № 1 на ўроку духоўнасці, які адбыўся ў раённай дзіцячай бібліятэцы. На мерапрыемства была запрошана кіраўнік нядзельнай школы Храма прыхода свяціцеля Ціхана Марыя Аляксандраўна Орса, якая расказала рабятам пра цэрквы горада і раёна, пра ўрочышча Ізбійскі бор. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем і непадробнай цікавасцю слухалі аповяд, асабліва, калі гаворка ішла пра праваслаўныя цуды. Пасля сустрэчы дзецям захацелася здзейсніць ужо не віртуальнае, а рэальнае падарожжа па святыням роднага края. Асабліва моцным было жаданне пабываць у Ізбійскім бары.


SAM_5513.JPG

SAM_5518.JPG

 


Возврат к списку