19 Сентября 2018
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці – 2018


З 16 па 22 верасня ў установах ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці – 2018 і штогадовая міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля". У рамках акцыі ў бібліятэках арганізаваны індывідуальныя гутаркі і гадзіны інфармацыі, распаўсюджваюцца лістоўкі, якія нагадваюць аб гэтай падзеі.

22 верасня ДЗЕНЬ БЕЗ АЎТО.jpg






























У рамках акцыі “Дзень без аўтамабіля” у дзіцячай біблітэцы была арганізавана гутарка з 4 “В” класам СШ № 3. Бібліятэкар  параіла рабятам унесці свой уклад у барацьбу за чыстае паветра і прапанаваць дома бацькам на адзін дзень адмовіцца ад аўтамабіля і замяніць яго веласіпедам, грамадкім транспартам, альбо прайсціся пешшу. Рабятам ідэя спадабалася, кожны хацеў атрымаць лістоўку з інфармацыяй аб акцыі, каб хутчэй запрасіць бацькоў далучыцца да  карыснай справы.

Акцыя ў РДБ.jpg













19 верасня бібліятэкар Ганцавіцкай сельскай бібліятэкі сумесна  з супрацоўнікамі Дома народнай творчасці адправіліся з рэкламнай акцыяй на вуліцы вёскі Ганцавічы.  Ветліва яны прапаноўвалі вяскоўцам пазнаёміцца з умовамі правядзення Еўрапескага тыдня мабільнасці і па магчымасці падтрымаць арганізатараў мерапрыемства – 22 верасня абыйсціся без аўтамабіля. Невялічкія лістоўкі атрымаў кожны, каб памятаць гэты дзень! На інфармацыйных стэндах вясковых арганізацый таксама былі размешчаны лістоўкі.

Акцыя ў в.Ганцавічы.jpg Акцыя у в.Ганцавічы.jpg 

Акцыя ў в.Ганцавічы.jpg Акцыя ў в.Ганцавічы.jpg






























20 верасня бібліятэкар Люсінскай сельскай бібліятэкі Алена Сяргейчык таксама  адправілася на вуліцы вёскі з рэкламнай акцыяй.  Яна нагадала вяскоўцам аб праблемах экалогіі і прапанавала 22 верасня пакінуць аўтамабіль дома, а для  недалёкіх паездак  выкарыстаць веласіпед. 

Акцыя ў в.Люсіна.jpg Акцыя ў в.Люсіна.jpg

Акцыя ў в. Люсіна.jpgАкцыя ў в.Люсіна.jpg































На гэтым тыдні бібліятэкар Любашаўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Кацярына Касцюк таксама  выйшла на вуліцы вёскі, каб прыцягнуць увагу жыхароў і далучыць іх 22 верасня да акцыі “Дзень без аўтамабіля”. Яна  нагадала ўдзельнікам дарожнага руху, наколькі важна клапаціцца аб навакольным асяроддзі і прапанавала кіроўцам, на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля і скарыстацца двухколавым транспартам. Выдзіцелі і пешаходы атрымалі невялічкія інфармацыйныя лістоўкі.

Акцыя ў в.Любашава.JPG

Акцыя ў в.Любашава.JPG

























Бібліятэкры Раздялавіцкай сельскай бібліятэкі ў рамках акцыі вышлі на вуліцы вёскі з рэкламным плакатам. Яны нагадалі кіроўцам аб праблемах экалогіі і прапанавалі хаця б на дзень скарыстацца іншым  транспартам. Вадзіцелі і пешаходы атрымалі невялічкія інфармацыйныя лістоўкі.


Акцыя ў в.Раздзялавічы.jpg




















Падтрымалі акцыю і іншыя бібліятэчныя ўстановы.

Акцыя ў в.Малькавічы.JPG
Акцыя ў горадзе.jpg
Акцыя ў горадзе.jpg



Возврат к списку