10 Сентября 2018
Экскурсія ў раённую дзіцячую бібліятэку


9 верасня на экскурсію ў раённую дзіцячую бібліятэку завіталі вучні групы падоўжанага дня гарадской гімназіі. Рабяты, якія ўпершыню наведалі ўстанову, пазнаёміліся з работай усіх аддзелаў і правіламі карыстання бібліятэкай. Затым юных гасцей  запрасілі да выставы-панарамы “Жывыя старонкі роднага краю”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі малой радзімы і знакамітых людзей, якімі ганарыцца Ганцаўшчына.
экскурсія.jpg
экскурсія.jpg




Возврат к списку