12 Ноября 2018
Эта школьная страна, как загадочна она


9 лістапада ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 1 “А” класа гарадской гімназіі прайшло свята - пасвячэнне ў першакласнікі “Эта школьная страна, как загадочна она”. Хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты дзень чакалі незвычайныя прыгоды і сустрэчы з рознымі казачнымі персанажамі, а вернай спадарожніцай для маленькіх гасцей на працягу ўсяго мерапрыемства была Мэры Попінс. Разам з лепшай выхавальніцай у свеце рабяты ўгаворвалі Цара аддаць дачку Несмяяну ў школу, спрачаліся з Бабай Ягой, каб дазволіла вучыцца ўнуку Нафані і пераконвалі Бэладонну адпусціць Фунціка ў цыркавую школу. Традыцыйную клятву першакласнікаў і абяцанне добра вучыцца далі юныя госці Каралеве ведаў, якая напрыканцы мерапрыемства павіншавала вучняў са святам і падаравала кожнаму кнігу з пажаданнем сябраваць з дзіцячай бібліятэкай.

пасвячэнне ў першакласнікі.jpg
пасвячэнне ў першакласнікі .jpg
пасвячэнне ў першакласнікі .jpg
пасвячэнне ў першакласнікі .jpg



Возврат к списку