30 Марта 2018
Фарміраванне здаровых звычак у падлеткаў і моладзі



Яшчэ Імануіл Кант пісаў, што чалавек можа стаць чалавекам толькі шляхам выхавання і ён – тое, што робіць з яго выхаванне. Менавіта аб выхаванні маладога пакалення ішла гаворка на круглым стале, арганізаваным цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В.Ф. Праскурава, пад назвай "Фарміраванне здаровых звычак у падлеткаў і моладзі - залог поспеху ў прафесійным і асабістым жыцці". Абмяркаваць пытанні выхавання моладзі сабраліся бібліятэчныя работнікі і прадстаўнікі розных структур, якія штодзённа займаюцца маладзёжнай палітыкай – Аляксандр Занька, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”, Дзмітрый Матуліс, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Вольга Антановіч, намеснік старшыні камісіі райвыканкама па справах непаўналетніх, Святлана Чэкун, бібліятэкар ДУА “Гімназія г. Ганцавічы”, вопытам работы па папулярызацыі здаровага ладу жыцця дзяліліся Святлана Кунцэвіч і Алена Шэйман, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава. Дырэктар бібліятэчнай сістэмы, Ала Хваль, адзначыла значнасць і актуальнасць пытанняў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі, таму што за моладдзю – будучыня і ад яе залежыць – якой будзе наша краіна праз пяць, дзесяць, пятнаццаць гадоў...

Круглы стол.JPG
Круглы стол.JPG
Круглы стол.JPG