4 сентября 2025
Гісторыя беларускага кнігадрукавання
Да Дня беларускага пісьменства ў Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнавальны ўрок “Гісторыя беларускага кнігадрукавання”. Наведвальнікі мерапрыемства даведаліся пра першадрукара Францыска Скарыну і яго паслядоўнікаў, паўдзельнічалі ў віктарыне “Свет ведаў адкрывае кніга” і прагледзелі кніжную выставу “І вечным застанецца слова…”.

