Версия для слабовидящих 

27 июля 2026
Искусство быть здоровой


26 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прайшла  сустрэча “Искусство быть здоровой”, прысвечаная пытанням жаночага здароўя, прафілактыкі анкалагічных захворванняў. Гасцямі мерапрыемства сталі ўрач-анколаг Марына Макарчук і нутрыцыёлаг Марына Доўгая, жанчына, якая не па чутках ведае, што такое анкалогія. Размова атрымалася адначасова прафесійнай, сумленнай і натхняльнай. Урач расказала пра значэнне ранняй дыягностыкі і ўважлівае стаўленне да свайго здароўя. Не менш важнай стала асабістая гісторыя ўдзельніцы сустрэчы, якая падзялілася сваім вопытам барацьбы з цяжкай хваробай. Яе прыклад стаў для прысутных напамінам аб тым, што дыягназ – гэта не канец, а этап, які можна прайсці пры падтрымцы спецыялістаў, сям’і і веры ў тое, што трэба жыць, нягледзячы на любыя цяжкасці.

изображение_viber_2026-07-27_14-08-59-206.jpg изображение_viber_2026-07-27_14-08-50-585.jpg

изображение_viber_2026-07-27_14-08-09-948.jpg изображение_viber_2026-07-27_14-08-47-636.jpg

изображение_viber_2026-07-27_14-08-50-350.jpg общее.jpg



Возврат к списку