5 Мая 2020
"Калаўрот" Ніны Кавальчук


У гэтым годзе аддзелам бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава быў выдадзены вершаваны зборнік мясцовай паэткі Ніны Кавальчук “Калаўрот”. Вершы, якія ўвайшлі ў новы зборнік, раней не друкаваліся. Прадмову да зборніка напісала наша зямлячка Святлана Локтыш, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аматары паэзіі могуць пазнаёміцца з новым выданнем не толькі ў раённай бібліятэцы, але і ў бібліятэчных установах раёна. Нагадаем, што Ніна Кавальчук аўтар трох паэтычных зборнікаў – “Летуценніца”, “Звіваюцца сцежкі-дарожкі…” і “Калаўрот”. Віншуем паэтку з нараджэннем новага выдання!

зборнік "Калаўрот".jpg

Возврат к списку