27 Сентября 2019
Хто сабраўся ў першы клас?


25 і 26 верасня для вучняў 1-х класаў горада работнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі тэатралізаванае свята “Хто сабраўся ў першы клас?”. Хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты дзень чакалі незвычайныя прыгоды і сустрэчы з казачнымі героямі. У падарожжа па краіне Ведаў запрасіла рабят Мэры Попінс. Прыгоды атрымаліся цікавымі і займальнымі: дзеці прасілі Цара аддаць дачку Несмяяну ў школу, адгадвалі загадкі разам з Бабай Ягой, а таксама пераконвалі Беладону адправіць Фунціка ў цыркавую школу. Традыцыйную клятву першакласнікаў і абяцанне добра вучыцца далі юныя госці Каралеве ведаў, якая напрыканцы мерапрыемства павіншавала вучняў са святам і ўручыла падарункі.

Хто сабраўся ў першы клас?.jpg

Хто сабраўся ў першы клас?.jpg

Хто сабраўся ў першы клас?.jpg

Хто сабраўся ў першы клас?.jpg

Хто сабраўся ў першы клас?.jpg

Возврат к списку