27 Марта 2019
Кніга ў госці запрашае!


30 сакавіка ў гарадской бібліятэцы прайшла гульнёва-забаўляльная праграма "Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!".  Госці мерапрыемства ўзельнічалі ў віктарыне  і шматлікіх конкурсах. Актыўныя чытачы атрымалі падарункі.

 Гарадская бібліятэка.jpg

























27 сакавіка раённую дзіцячую бібліятэку наведалі выхаванцы аздараўленчых лагераў СШ №1,№2, гімназіі, каб адправіцца ў падарожжа па краіне здароўя  “Здоровье – мудрых гонорар”. Пад час мерапрыемства рабяты атрымалі  шмат новай і  карыснай інфармацыі аб тым, як зберагчы сваё здароўе. Юныя аматары здаровага ладу жыцця з задавальненнем прынялі ўдзел у такіх гульнях, як:  “Анаграмы”, “Сюрпрызны мяшэчак”, “Карысныя і шкодныя прадукты для здароўя”, “Веру – не веру”, “Паходка  спартсмена”,  “Часткі цела” і інш. Да спадобы хлопчыкам і дзяўчынкам  прыйшліся тэст  “Тваё здароўе” і мультфільм “Бегемот, які баяўся прышчэпак”.
РДБ.jpg
РДБ.jpg

















































26 сакавіка ў Любашаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы  было арганізавана літаратурнае падарожжа "По тропинкам лукоморья", прысвечанае юбілейнай гадавіне з дня нараджэння А.С. Пушкіна. Падлеткі пазнаёміліся з біяграфіяй славутага творцы, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах "Адгадай слова", "Прадоўжы радок" і інш.
Любашаўская ІСБ.jpg
Любашаўская ІСБ.jpg

















































22 сакавіка ў Хатыніцкай сельскай бібліятэцы адбылася фальклорная гадзіна “Поговорка – цветочек, а пословица – ягодка”. Бібліятэкар расказала дзецям, што кожная прыказка мае павучальны сэнс, а прымаўка  выраз, звычайна вобразны, які не мае павучальнага сэнсу.  Рабята прынялі ўдзел у гульнях “Прадоўжы прыказку”, “Знаўцы прымавак" і пазнаёміліся з выставай дадзенай тэматыкі.

24 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў казак К. Чукоўскага Добрый мир волшебника”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, а затым адправіліся ў незвычайнае падарожжа, дзе сустрэліся з героямі яго казак.

Хатыніцкая сельская бібліятэка.JPG

Хатыніцкая СБ.JPG

Хатыніцкая СБ.JPG








































Возврат к списку