22 Февраля 2021
Конкурс эрудытаў


З 14 па 21 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы праходзіў конкурс эрудытаў беларускай мовы “Пішы без памылак”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Кожны чытач бібліятэкі меў магчымасць праверыць свае веды ў розных этапах конкурсу: устаўлялі патрэбныя літары ў словы, знаходзілі як мага больш беларускіх слоў у табліцы, прыгадвалі прадмет або з’яву па-беларуску, падпісвалі малюнкі. 
 За актыўны ўдзел юныя мовазнаўцы атрымалі ў падарунак закладку “Мова родная – ўсеабдымная”.

Выстава да Дня роднай мовы.jpg
Конкурс эрудытаў.jpg
Конкурс эрудытаў.jpg
 РДБ.jpg
 Конкурс эрудытаў.jpg
 Конкурс эрудытаў.jpg

Возврат к списку