12 Августа 2019
Свята паэзіі і музыкі


10 жніўня 2019 года Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізавалі конкурс паэзіі “Маёй радзімы сэрца стук…”, на лепшае выкананне аўтарскага верша. Конкурс праходзіў пад час правядзення злёту бардаў і каравайнераў “Жураўліны край - 2019”. У паэтычным мерапрыемстве прынялі ўдзел літаратары не толькі Ганцавіцкага краю, але і з розных куточкаў Беларусі. Кампетэнтнае журы вылучыла пераможцаў, якія атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі: 
Аляксандр Казей, верш “Спадчына”(г. Пружаны) – дыплом І ступені; 
Аляксей Галаскок, верш “Талалайкі” (г. Ганцавічы) - дыплом ІІ ступені;
 Анатоль Белы і Любоў Шахрай, верш “О Родине” (г. Клецк) - дыплом ІІІ ступені; 
Астатнія канкурсанты атрымалі граматы за ўдзел у конкурсе. 
 У гэты ж дзень на свяце бібліятэкарамі быў арганізаваны падворак бабкі Мар’і, дзе госці фестывалю маглі пачаставацца вясковымі прысмакамі.

Анатоль Белы і Любоў Шахрай.JPG

Вольга Галаўня.JPG

Павел Салаўёў.JPG

Жураўліны край - 2019.jpg

Жураўліны край - 2019.jpg

Жураўліны край -2019.jpg

Возврат к списку