5 Июля 2018
Квітней, Беларусь!


3 ліпеня, пад час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ЦРБ імя В.Ф. Праскурава для жыхароў і гасцей горада Ганцавічы арганізавала бібліясвята “Квітней, Беларусь!”. 
У гэты святочны дзень наведвальнікі бібліятэкі маглі пазнаёміцца з выставамі творчых работ – “Майстэрства чытачоў”, крэатыўных закладак – “С любовью сделано для книги”, бібліятэчнага кніжнага фрымаркета “Забери меня с собой...”(на гэтай незвычайнай выставе кожны меў магчымасць узяць сабе ў падарунак кнігу любімага аўтара), рэтра-абанемента “Мы снова в семьдесят восьмом...” і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Таксама адбылася акцыя “Чытаем беларускіх аўтараў”. Для маленькіх наведвальнікаў работнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі была створана фотазона “Героі казак запрашаюць”. 
У чытальнай зале дзейнічала літаратурная гасціная “Адсюль маё натхненне, адсюль і мой выток...”, гасцямі якой былі мясцовыя літаратары - Аляксей Галаскок, Юрый Савеня, Аксана Карповіч, Іван Бондар і іншыя прыхільнікі роднага слова. Паэты чыталі свае вершы, спявалі песні, апавядалі пра творчы і жыццёвы шлях. На добрую памяць аб мерапрыемстве быў зроблены фотаздымак каля выставы “Малой радзімай напоўнена сэрца да краю”. 
У гэты дзень бібліятэка рада была вітаць дэлегацыю з Малдовы, якая наведалася на Ганцаўшчыну з сяброўскім візітам. Дырэктар установы Ала Хваль правяла экскурсію па будынку, пазнаёміла гасцей з дзейнасцю ўстановы і ўручыла падарункі.
дзень незалежнасці.jpg
Дзень Незалежнасці .jpg
дзень незалежнасці.jpg

дзень незалежнасці.jpg
дзень незалежнасці.jpg
дзень незалежнасці.jpg
IMG_20180703_212041.jpg

Возврат к списку