10 мая 2024
Кветкі Перамогі
Да Дня Перамогі ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбыўся майстар-клас "Кветкі Перамогі" для вучняў гімназіі г.Ганцавічы. Бібліятэкар расказала юным удзельнікам пра доўгі шлях савецкага народа да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра сімвалы Перамогі. Рабяты даведаліся пра гісторыю з'яўлення бутаньеркі "Кветка Вялікай Перамогі" і пра тое, што адзначаюць яе часткі: яблыневы цвет і чырвона-зялёная стужка. Хлопчыкі і дзяўчынкі сваімі рукамі змайстравалі бутаньеркі.