18 Марта 2019
Літаратурнае рандэву з паэткай


15 сакавіка ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае рандэву з мясцовай паэткай Аксанай Карповіч “Я не такая, як усе…”. У ходзе сустрэчы вучні 8-11 класаў даведаліся пра жыццё і творчасць Аксаны Уладзіміраўны, аб першых кроках ў бібліятэчнай прафесіі, перамогах ў шматлікіх конкурсах. Маладая паэтка чытала вершы, дзялілася планамі на будучае, адказвала на пытанні дзяцей, а на прыканцы мерапрыемства - праспявала песню “Запавет” на словы літаратара-земляка М.Рудкоўскага.
 Сустрэча з паэткай.jpg
 Сустрэча з паэткай.jpg
 Фота на памяць.jpg

Возврат к списку