29 Августа 2018
Летняя бандэролька


На працягу лета ў дзіцячай раённай бібліятэцы дзейнічала акцыя “Летняя бандэролька”, у рамках якой увазе чытачоў былі прадстаўлены тэматычныя падборкі кніг на любы густ. Важкія стосікі дзіцячай літаратуры, звязаныя паміж сабой, – бандэролькі, без сумневу зацікавілі чытачоў бібліятэкі. Рабяты з задавальннем бралі бандэролькі з кнігамі дамоў. Самыя дапытлівыя спрабавалі развязаць іх яшчэ ў сценах бібліятэкі, каб выбраць тую “самую-самую”. Галоўнай фішкай акцыі была таямнічасць і загадкавасць, таму аб тым, што давядзецца прачытаць, юныя авантурысты даведваліся толькі дома.


Акцыя.jpg

Возврат к списку