Версия для слабовидящих 

4 августа 2026
Літаратурная віктарына «Майстар слова – Васіль Праскураў»


Дадзены старт літаратурнай віктарыне «Майстар слова – Васіль Праскураў», прысвечанай 100-годдзю нашага знакамітага літаратара-земляка, публіцыста, празаіка, былога рэдактара раённай газеты «Савецкае Палессе» Васіля Фёдаравіча Праскурава. З пытаннямі і ўмовамі конкурсу можна пазнаёміцца на сайтах ГУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і раённай газеты “Ганцавіцкі тыдзень”, а таксама ў друкаванай версіі выдання. Адказы на пытанні віктарыны можна знайсці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава і  віртуальным музее "Непрачытаная кніга Васіля Праскурава", які працуе на нашым сайце. 

Прымайце ўдзел і перамагайце! Жадаем поспехаў! 

З Палажэннем конкурсу можна пазнаёміцца тут http://drive.google.com/file/d/16FeWkLJKfds_ua6VvfPV0uF9CXlWcNwO/view?usp=drive_link


Літаратурная віктарына

“Майстар слова – Васіль Праскураў”

Адкажыце на пытанні віктарыны аб жыцці і творчасці В.Праскурава

1.     Дзе нарадзіўся Васіль Праскураў?   

2.     Кім працаваў бацька Васіля?

3.     Колькі класаў паспеў скончыць хлопчык да пачатку Вялікай Айчыннай вайны?  

4.     Колькі гадоў, пачынаючы з 1945 года, Васіль адслужыў у Савецкай Арміі?

5.     Куды адправіўся пасля дэмабілізацыі з войска?  

6.     На якую працу ўладкаваўся  на новым месцы жыхарства?

7.     Як звалі жонку Васіля Фёдаравіча?

8.     Кім па прафесіі марыў быць  вядомы творца?  

9.     Якую навучальную ўстанову закочыў  у 1964 годзе? Якую прафесію атрымаў?  

10. У якім годзе Васіль Фёдаравіч  быў прызначаны на пасаду рэдактара Ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”?  

11. Які з газетных жанраў быў у Васіля Праскурава адным з самых любімых?   

12. У якім годзе выйшла першая кніга пісьменніка і пад якой назвай?  

13. Якое апавяданне заканчваецца словамі “Ліха ж падагнала тады нас: яе – запрасіць, а мяне – згадзіцца на тую паездку”?

14. Якая кніга з творамі Васіля Праскурава выйшла  ў 1995 годзе, пасля смерці аўтара?    

15. З якога  нарыса  Васіля Праскурава ўзята наступная  цытата? Укажыце назву нарыса.

“Усюды, браце, добра, дзе нас няма. У чужым краі — не на сваёй лаве, не скажаш — пасунься. Памятай гэта, зямляк. Так што, калі прыйдзецца туга, бяжы ў свой край, тут і пад елкай рай”.  



Возврат к списку