5 Марта 2019
Ільняныя агледзіны


5 сакавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася краязнаўча-пазнавальная гадзіна “Ільняныя агледзіны”.  Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы гарадскога садка № 4. 
У краязнаўчым пакоі бібліятэкі гаспадыня Ільняніна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам як з насення лён станавіўся кудзеляй, кужалем, ніткамі, палатном, а затым - прыгожай вопраткай, ручнікамі, абрусамі. Усе гэтыя дзівосы рабяты змаглі самі пабачыць і нават паспрабалі на смак ільняное семя. Юныя госці з цікавасцю слухалі вершы, песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай незвычайнай расліне, глядзелі мультыплікацыйны фільм “Как рубашка в поле выросла”, весела танчылі пад песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.
 Ільняныя агледзіны.jpg
 Ільняныя агледзіны.jpg

Возврат к списку