20 Июля 2018
Любімай кнізе – падарунак!


У бібліятэках сістэмы прайшоў конкурс "Любімай кнізе – падарунак!", які быў арганізаваны з мэтай развіцця культурных традыцый, мастацка-прыкладной творчасці і, канешне, каб выявіць самых таленавітых сярод бібліятэкараў. Пры падвядзенні вынікаў выявілася, што да конкурсу бібліятэчныя работнікі аднесліся вельмі адказна і сур’ёзна. Кожная конкурсная работа вылучалася індывідуальнасцю, яркасцю, наглядна-вобразнай прывабнасцю. Для таго, каб вызначыць пераможцаў, журы прыйшлося добра папрацаваць. І вось яны лепшыя сярод лепшых:  
Хатыніцкая сельская бібліятэка (заг. Свірыд Г.У.) - 1 месца; 
Раённая дзіцячая бібліятэка (заг. Карповіч А.У.) - 2-е месца; 
Ганцавіцкая сельская бібліятэка (бібліятэкар Кладзько В.П.) - 3-е месца. 
Пераможцы атрымалі граматы і грашовыя прэміі. Але гэта яшчэ не ўсё... Журы вырашыла адзначыць падзячнымі лістамі яшчэ некалькі творчых работ, якія былі прадстаўлены на конкурс на дастойным узроўні і прэтэндавалі на прызавыя месцы – Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы (заг. Мініч В.А.), Ганцавіцкай гарадской бібліятэцы(бібліятэкар Літвіновіч З.І.) і Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы (заг. Рабцэвіч Г.У.). Віншум з перамогай, паважаныя калегі, і жадаем Вам, каб не патухаў, а ўсё ярчэй свяціў агеньчык, якім напоўнены ваш унутраны свет, гатовы ствараць прыгожае і дарыць радасць людзям!

выстава работ.jpg
1-е месца.jpg
2-е месца.jpg
3-е месца.jpg
закладкі.jpg

Возврат к списку