23 февраля 2024
Любімыя пісьменнікі дзяцінства
22 лютага ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы для вучняў 3-4 класаў прайшоў літаратурны круіз “Любімыя пісьменнікі дзяцінства”, прысвечаны юбілею В. Біянкі. У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся пра незвычайнае прозвішча аўтара і знакамітую кнігу “Лясная газета” . Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны па творах юбіляра. Да сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава “Лесной сказочник”.