24 Апреля 2019
Малітвай напоўнены сэрцы


24 красавіка ў ЦРБ імя В.Праскурава для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі прайшла гадзіна духоўнасці "Малітвай напоўнены сэрцы". Пад час мерапрыемства гаворка вялася аб адным з галоўных хрысціянскіх святаў - Вялікдзені. На сустрэчы прысутнічала Марыя Орса, кіраўнік нядзельнай школы, што дзейнічае пры Свята-Ціханаўскай царкве, якая нагадала гісторыю свята, расказала аб велікодных традыцыях і абрадах беларусаў, велікодных стравах. Госці пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на бібліятэчнай выставе "Вялікдзень - свята ачышчэння...".
 Гадзіна духоўнасці.JPG
Гадзіна духоўнасціJPG

Возврат к списку