11 Июля 2018
Малдаўскія сябры


11 ліпеня раённую дзіцячую бібліятэку наведалі госці з Рэспублікі Малдовы – рабяты, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Лідэр”. Для іх была арганізавана экскурсія, дзе яны пазнаёміліся з краязнаўчай дзейнасцю бібліятэкі, выставамі-панарамамі, вугалком духоўнай літаратуры, а таксама з разнастайнымі акцыямі, якія арганізоўваюцца ў бібліятэцы. У краязнаўчым пакоі “Хата з матчынай душой” юных малдаван зацікавіла незвычайная і малавядомая старонка беларускага быту і традыцый нашых продкаў. Тут яны не толькі пазнаёміліся з прадметамі побыту беларусаў, але і прывялі прыклады, як называецца тая ці іншая рэч па-малдаўску. Цёплая сустрэча ў сценах дзіцячай бібліятэкі ў каторы раз пацвердзіла братэрства двух народаў, малдаван і беларусаў, якія маюць розную культуру, але аднолькавыя погляды і намеры на сяброўства.
госці з Малдовы.jpg
госці з Малдовы.jpg
госці з Малдовы.jpg

Возврат к списку