29 Июня 2018
Между двух берегов


У раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Года малой Радзімы адбылася сустрэча з мастачкай Марынай Танкаль, падчас якой быў прэзентаваны яе альбом-каталог "Между двух берегов".  
Нарадзілася  Марына на Ганцаўшчыне, у вёсцы Любашава, але жыве і працуе ў Краснаярску. Яна - кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва "Дрэва пазнання прыгажосці", ганаровы работнік адукацыі Расійскай Федэрацыі, мастак, жывапісец, педагог, ўдзельніца гарадскіх, краявых і міжнародных выстаў і конкурсаў, ініцыятар і арганізатар мастацкіх праектаў і персанальных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях.
З вялікім пачуццём любові гаварыла Марына Яўгеньеўна аб сваёй малой радзіме, якая прадстаўлена на яе шматлікіх палотнах. Першы раздзел альбома так і называецца "Любовь моя – Полесье".  
Запрашаем усіх жадаючых у раённую бібліятэку імя В.Ф.Праскурава, каб пазнаёміцца з  мастацкім альбомам-каталогам жывапіснай лірыкі Марыны Танкаль "Между двух берегов".

Сустрэча з Марынай Танкаль.JPG
  Падчас сустрэчы.JPG
Уражаннямі аб сустрэчы дзеліцца Ала Хваль, дырэкта РЦБС.JPG
 

Возврат к списку