22 Февраля 2018
Мовы роднай запаветны сад


21 лютага цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава сумесна з гарадскім Домам культуры арганізавалі літаратурна-музычную кампазіцыю  "Мовы роднай запаветны сад", прысвечаную Міжнароднаму Дню роднай мовы.   Мерапрыемства прайшло на сцэне гарадскога Дома культуры.
Для прыхільнікаў роднай мовы гучалі вершы Максіма Багдановіча і Ніла Гілевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка і Алеся Бачылы, літаратараў-землякоў - Івана Лагвіновіча і Міхася Рудкоўскага і інш. Вядучыя апавядалі пра гісторыю развіцця і нялёгкі шлях нацыянальнай мовы. Дапаўняўся іх аповяд народнымі, беларускімі песнямі і танцамі, тэатралізаванымі пастаноўкамі. У гэты святочны дзень ва ўсю моц гучала родная матчыная мова, вечнае і святое для кожнага з нас беларускае слова! 

Мерапрыемства да Дня роднай мовы.JPG

 Гучаць вершы беларускіх пісьменнікаў.JPG

Выступае ансамбль "Запавет".JPG

 Урывак з п'есы "Купалінка" Я.Купалы.JPG

Гучыць песня "Слуцкія ткачыхі".JPG

Танец "Маці-Беларусь".JPG

 Танец.JPG

Танец "Ткачыхі".JPG 

Гучыць верш "Ручнік".JPG

Танец "Лявоніха".JPG

Мерапрыемства да Дня роднай мовы.JPG


Возврат к списку