18 Июня 2020
Мы пераможцы рэспубліканскага конкурсу!!!


Падведзены вынікі XXVIII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прысуджана 2 месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”. 
Нагадаем, што раней бібліятэка была прызнана пераможцам абласнога тура сярод гарадскіх бібліятэк, дзе атрымала 1 месца за плённую пошукавую і даследчую працу па захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны раёна праз рэалізацыю праекта "Вартыя памяці людской...".

Віншуем пераможцаў галоўнага бібліятэчнага конкурсу!

Відэа тут https://www.youtube.com/watch?v=lmvqNfpcru4&feature=youtu.be

Вартыя памяці людской...jpg

Возврат к списку