4 Сентября 2018
Нам пашчасціла тут нарадзіцца


1 верасня ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы для  школьнікаў прайшла краязнаўчая гадзіна “Нам пашчасціла тут нарадзіцца”. На мерапрыемстве вялася гаворка пра гісторыю роднага краю і яе таленавітых людзей, адбылася сустрэча з мясцовай мастачкай Веранікай Лебедзевай і паэтэсай Алай Мірзаліевай, у выкананні вучняў гучалі вершы літаратараў-землякоў. Рабяты пазнаёміліся з фотавыставай раённага краязнаўчага музея “Ганцаўшчына – жураўліны край”, якая дзейнічае ў бібліятэцы з 25 жніўня па 10 верасня.
пад час мерапрыемства ў Агарэвічах.jpg
пад час мерапрыемства ў Агарэвічах.jpg
пад час мерапрыемства ў Агарэвічах.jpg

Возврат к списку