19 Сентября 2018
Навучыся сябе берагчы


18 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 4 “В” класа СШ №1 з інспектарам Ганцавіцкага РАНС Грамада Сяргеем Аляксандравічам. У ходзе займальнай гутаркі па асновах бяспекі “Навучыся сябе берагчы”, супрацоўнік МНС расказаў рабятам пра страшныя трагедыі, якія здараюцца кожны год у нашай краіне і патлумачыў, якія правілы трэба выконваць, каб прадухіліць бяду. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі інспектара, але і задавалі шмат пытанняў, асабліва яны датычыліся пажарнай бяспекі. Рабяты прыводзілі асабістыя прыклады здарэнняў і цікавіліся, ці правільнымі былі іх дзеянні. Падчас мерапрыемства дзеці паглядзелі фільм аснованы на рэальных падзеях “Не детские игры”. Напрыканцы мерапрыемства рабятам была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя супраць пажарнай накіраванасці.

Навучыся сябе берагчы.jpg
Навучыся сябе берагчы.jpg

Возврат к списку