Версия для слабовидящих 

26 августа 2026
Незгасальная зорка Васіля Праскурава


25 жніўня Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава арганізавала літаратурную вечарыну пад назвай “Незгасальная зорка Васіля Праскурава”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага майстра слова, былога рэдактара раённай газеты “Савецкае Палессе”, заслужанага дзеяча культуры БССР - Васіля Фёдаравіча Праскурава.
Пад час мерапрыемства, якое адбылося ў кінатэатры “Маладосць”, сваімі ўспамінамі пра Васіля Фёдаравіча падзяліліся яго дочкі Таццяна і Валянціна, унук Васіль Мацвееў. Шчырыя словы аб яго літаратурнай і журналісцкай дзейнасці гучалі ў выступленнях Івана Амяляшчыка і Галіны Пупач, былых рэдактараў раённай газеты “Савецкае Палессе”, маладой паэткі Яўгеніі Пракапчук, Тамары Валуевіч, былога дырэктара раённай бібліятэкі, Аляксандра Свірыда, былога дэпутата, Аляксандра Занькі, рэдактара раённай газеты “Ганцавіцкі тыдзень”.
Напрыканцы  вечарыны былі ўзнагароджаны ўдзельнікі літаратурнага конкурсу “Майстар слова – Васіль Праскураў”, прысвечанага 100-годдзю Васіля Праскурава.

У гэты дзень усе жадаючыя разам з роднымі Васіля Фёдаравіча  наведалі яго магілу, дзе ўсклалі кветкі, затым адправіліся да хаты знакамітага творцы і ў рэдакцыю газеты ў якой ён працаваў.

 Васілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.pngВасілю Праскураву - 100!.png



Возврат к списку