4 августа 2026
Па старонках жыцця літаратараў Ганцаўшчыны
4 жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава адбыўся літаратурны экскурс “Па старонках жыцця літаратараў Ганцаўшчыны”. Бібліятэчную ўстанову наведалі рабяты з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Новая история”, які дзейнічае ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай спадчынай Васіля Праскурава.
Нагадаем, што 25 жніўня Ганцаўшчына адзначае 100-годдзе літаратара-земляка, публіцыста, празаіка, былога рэдактара раённай газеты “Савецкае Палессе” (зараз “Ганцавіцкі тыдзень”) Васіля Праскурава.



