18 Марта 2019
Падарожжа ў краіну кніг


15 сакавіка ў дзіцячую бібліятэку завіталі вучні 1 “Б” класа СШ № 1, каб пазнаёміцца з дзіўнай казачнай краінай, дзе жывуць кнігі. Юным гасцям усё было цікава: на абанеменце яны пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігай, у чытальнай зале - паглядзелі цікавыя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя энцыклапедыі, пазнаёміліся з выставамі. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў экалагічны экскурс “Птушка года – вялікі арлец”. Радасцю свяціліся тварыкі гледачоў пад час прагляду казкі “Упрямый котёнок”, якую падрыхтаваў лялечны тэатр “Усмешка”. А з якім гонарам пакідалі бібліятэчную ўстанову, ужо сапраўдныя чытачы, з кнігай у руках!
 Экскурсія ў дзіцячую бібліятэку.jpg
 Экскурсія ў дзіцячую бібліятэку.jpg
 Экскурсія ў бібліятэку.jpg 
 Экскурсія ў дзіцячую бібліятэку.jpg

 

Возврат к списку