19 февраля 2024
Пагуляем у роднае слова
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы раённую дзіцячую бібліятэку наведалі вучні школ горада. Бібліятэкары падрыхтавалі для іх конкурсна-гульнявую праграму “Пагуляем у роднае слова”. Рабяты прымалі ўдзел у гульнях “Карэктар”, “Чароўны капялюш”, “Алфавіт”, “Адгадай мелодыю”, разгадвалі філворд “Роднае слова”.