23 октября 2026
Пасвячэнне ў акцябраты вучняў гімназіі
23 кастрычніка ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося пасвячэнне ў акцябраты вучняў гімназіі. Бібліятэкары далучыліся да ўрачыстага мерапрыемства, на пачатку якога хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі выпрабаванні, з якімі будучыя акцябраты паспяхова справіліся, а таксама пазнаёмілі з кніжнай выставай «Рабятам-акцябратам».





